21.12.2023Сітуацыя актывізуючых зносін для дзяцей 5-7 гадоў "Кожны з нас патрэбен Радзіме..."
Кожны з нас непаўторны і мае свае асаблівасці. Кожны ўносіць (ці ўнясе ў будучым) свой уклад у развіццё нашай краіны — Рэспублікі Беларусь. Мы — пінчукі, беларусы — нібы адна вялікая сям'я. І ў якую краіну вы б ні трапілі, нібы жураўляняты, заўсёды прыляціце ў свой родны край. І калі на вашым шляху сустрэнуцца асаблівыя людзі, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі ў жыцці — падыдзіце да іх і дапамажыце.
Кожны з нас патрэбен Радзiме...
Усё мы, быццам адна сям'я.
Жураўляняты нашай Айчыны!
Нас трымае адна зямля!
І калі ад усіх ты адбіўся,
Калі вецер цябе аднёс,
Мы аклікнем: "Цябе не хапае!",
Прыпынімся і пачакаем,
Бо у сэрцах жыве любоў.
Алена Паўлоўская
Памятайце! Асаблівым людзям не патрэбны наш жаль. Ім патрэбна наша сяброўства, увага і клопат. Усім нам трэба быць больш добрымі і міласэрнымі, уважлівымі да людзей з інваліднасцю і клапаціцца пра іх.
раскрыть » / « свернуть