07.06.2022
День 5: "Беларусь гiстарычная"
На 5 дзень аздараўленчага лагера выхавальнікі гутарылі з дзецьмі на беларускай мове пра радавод дрэва сям'і, пра гісторыю горада Пінска, пра прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, чыталі выхаванцам легенду пра гісторыю заснавання горада Пінска, разглядалі альбомы: "Вядомыя імёны Бацькаўшчыны, "Сімвалы беларускага арнаменту", "Беларускі народны касцюм", разважалі " Чаму хвоя, зубр, бусел, васілёк-прыродныя сімвалы краіны?", гулялі на музычных народных інструментах, гулялі ў гульнi "Беларускія народныя промыслы", "Адзенне беларусаў".
Галоўная падзея дня: музычна-забаўляльная праграма «Дарогамі памяці».
раскрыть » / « свернуть